26 красавiка 2024, Пятніца, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзены сродак, які цалкам нейтралізуе каранавірус

9
Знойдзены сродак, які цалкам нейтралізуе каранавірус
ФОТА: GETTY IMAGES

Эксперыменты былі праведзеныя на грызунах.

Амерыканскія даследнікі з Пітсбургскага ўніверсітэта ў рамках эксперыменту на грызунах прадэманстравалі высокую эфектыўнасць створанага на аснове бялковага злучэння сродку VH-Fc Ab8. Ён паменшыў колькасць вірусных часцінак у арганізме жывёлаў у дзесяць разоў. Матэрыял пра гэта апублікаваны ў навуковым часопісе Cell.

Паведамляецца, што Ab8 быў атрыманы з дапамогай біялагічнай малекулы, здольнай да дыфузіі ў тканках, што дапамагае лепш нейтралізаваць SARS-CoV-2 без сур'ёзнага пабочнага эфекту. Прэпарат быў уведзены ў арганізм мышэй інгаляцыйным спосабам.

VH-Fc Ab8 быў створаны ў выніку аналізу мільярдаў малекулаў, якія маюць магчымасць звязвацца з каранавірусным S-бялком, што атакуе чалавечыя клеткі.

– Выяўлены сродак паказаў высокую прафілактычную і тэрапеўтычную эфектыўнасць, – вынікавалі даследнікі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках