26 красавiка 2024, Пятніца, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы з вядучых універсітэтаў свету падтрымалі беларускіх студэнтаў

Навукоўцы з вядучых універсітэтаў свету падтрымалі беларускіх студэнтаў

«Універсітэты ніколі не павінны асацыявацца са страхам, тэрорам і брутальнасцю».

Выкладчыкі і даследчыкі з вышэйшых навучальных устаноў розных краін напісалі адкрыты ліст і запісалі відэазварот у падтрымку беларускіх студэнтаў, паведамляе «Радыё Свабода».

«Міжнародная супольнасць вышэйшай адукацыі падтрымлівае Беларусь. Пратэсты - неабходны складнік дэмакратыі, правоў чалавека і свабоды выказванняў. Мы асуджаем усякі гвалт супраць дэманстрантаў», - гаворыцца ў апісанні відэа.

У лісце, напрыклад, вядзецца аповед аб затрыманні АМАПам у Менскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце студэнтаў, якія спявалі. «Універсітэты ніколі не павінны асацыявацца са страхам, тэрорам і брутальнасцю, гэта прасторы для дэбатаў, дыскусій і ведаў. Такі гвалт, асабліва супраць іх і ў такіх месцах, жудасны і павінен быць спынены».

Ліст падпісалі дзясяткі чалавек, сярод якіх брытанскі гісторык Цімаці Гартан Эш і амерыканскі філосаф Марта Нусбаўм.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках