26 красавiка 2024, Пятніца, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Вярхоўнай Рады Украіны падпісаў пастанову аб непрызнанні выбараў у Беларусі

16
Кіраўнік Вярхоўнай Рады Украіны падпісаў пастанову аб непрызнанні выбараў у Беларусі
Дмитрий Разумков

Дакумент быў прыняты на мінулым тыдні.

Кіраўнік Вярхоўнай Рады Дзмітрый Разумкоў падпісаў пастанову, якой ўкраінскі парламент прызнаў фальсіфікацыю вынікаў выбараў прэзідэнта Беларусі. Пра гэта гаворыцца на сайце Рады, піша «Люстэрка тыдня».

Паводле звестак сайта, Разумкоў падпісаў дакумент 21 верасня. Ініцыятарамі праекта пастановы пазначаны дэпутаты з фракцыі «Слуга народа».

Галоўным у падрыхтоўцы дакумента быў Камітэт у пытаннях замежнай палітыкі і міжпарламенцкага супрацоўніцтва.

Нагадаем, пастанова Вярхоўная Рада прыняла падчас паседжання 15 верасня. У заяве гаворыцца пра тое, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі не былі сумленнымі і свабоднымі. А вынікі, апублікаваныя беларускім Цэнтравыбаркамам не адлюстроўваюць рэальнае волевыяўленне грамадзян краіны. Таксама Рада падтрымала ўвядзенне санкцый супраць асоб, якія маюць дачыненне да фальсіфікацыі выбараў і выкарыстанне сілы супраць беларусаў.

Пры гэтым пастанова ўкраінскага парламента выклікала абурэнне Лукашэнкі. Ён абвінаваціў улады Украіны ў «палітычным авантурызме» і «прадажнай рыторыцы».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках