30 кастрычнiка 2020, Пятніца, 8:49
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінас Лінкявічус: Санкцыі ў дачыненні да Беларусі - самае малое, што можа зрабіць Еўропа

7
Лінас Лінкявічус: Санкцыі ў дачыненні да Беларусі - самае малое, што можа зрабіць Еўропа
ЛІНАС ЛІНКЯВІЧУС
ФОТА: DELFI.LT

Кіраўнік МЗС Літвы заклікаў правесці незалежнае міжнароднае расследаванне гвалту супраць пратэстоўцаў.

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус спадзяецца, што Еўразвяз вызначыцца ў пытанні санкцый, і сцвярджае, што гэта самае малое, што еўрапейскі блок можа зрабіць, паведамляе delfi.lt.

«Голас Еўропы быў пачуты, цяпер час для адчувальных, ясных дзеянняў, і самае малое, што мы можам зрабіць, - гэта аб'явіць санкцыі. Спадзяюся, што нашы калегі па Еўразвязу не пакінуць ЕЗ у невядомасці, не зробяць яго закладнікам, таму што прыйшоў час дзейнічаць», - заявіў у панядзелак на пасяджэнні Рады ў знешніх зносінах ЕЗ у Брусэлі Л. Лінкявічус.

Ён падкрэсліў, што ЕЗ павінен не толькі звяртацца да санкцый, але і падтрымліваць грамадзянскую супольнасць і свабодныя СМІ Беларусі.

Міністр таксама заклікаў правесці незалежнае міжнароднае расследаванне гвалту супраць пратэстоўцаў.

Л. Лінкявічус папярэдзіў, што цяперашняя беларуская ўлада «не мае маральнага права» казаць ад імя людзей і падпісваць якія-небудзь пагадненні, а таксама падкрэсліў, што Расеі павінна быць накіраванае дакладнае пасланне аб неўмяшанні ва ўнутраныя справы гэтай краіны.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».