26 красавiка 2024, Пятніца, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі затрымалі сына палітвязня Таццяны Канеўскай

4
У Гомелі затрымалі сына палітвязня Таццяны Канеўскай
ТАЦЦЯНА КАНЕЎСКАЯ
ФОТА: TUT.BY

Яго месцазнаходжанне дагэтуль невядома.

Сёння раніцай у Гомелі затрымалі старэйшага сына актывісткі Таццяны Канеўскай, якая са жніўня знаходзіцца ў СІЗА ў Менску паводле абвінавачання ў «беспарадках». Пра гэта tut.by паведаміў ягоны брат Аляксей.

- Тата з братам пад'язджалі да месца працы, але ім заступіў дарогу чырвоны мікрааўтобус. Выйшлі людзі ў плямістай форме і ў масках, скруцілі рукі і запіхнулі брата ў бус. З імі быў адзін чалавек у цывільным. Ён паказаў бацьку пасведчанне. За што затрымліваюць, не сказалі. Паабяцалі, што на працягу двух гадзін паведамяць падрабязнасці. Але ўжо прайшло больш часу, а мы так і не ведаем, дзе Саша, - кажа Аляксей.

У прэс-службе УУС аператыўны каментар атрымаць пакуль не ўдалося.

Таццяна Канеўская была даверанай асобай Святланы Ціханоўскай і збірала за яе подпісы. Яна - адна з беларусаў, прызнаных у гэтую кампанію палітвязнямі, адна з пяці на сёня жанчын у гэтым спісе (яшчэ там Марыя Калеснікава, Лілія Уласава, Святлана Купрэева, Юлія Шардыка; нядаўна на волю выйшла Алена Карагачава, якая таксама была ў спісе) .

Канеўскую міліцыя затрымала ў Гомелі 8 жніўня. Яе абвінавацілі ў адміністрацыйных правапарушэннях: дробным хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыі. 10 жніўня суд Савецкага раёна Гомеля разглядаў адміністрацыйны пратакол - суддзя адправіла яго на дапрацоўку. Канеўскую, але полькі у яе ёсць непаўналетняе дзіця, выпусцілі з залы суда. Але як толькі яна надумала забраць з канвойнай машыны рэчы, тут жа была зноў затрыманая.

Яе перавезлі ў Менск, у СІЗА на Валадарскага, зараз жанчына праходзіць паводле справе аб масавых беспарадках (арт. 293 КК РБ).

Дома яе чакаюць чацвёра сыноў - 13-гадовы Георгій, Дзмітрый, Аляксей, Аляксандр - і муж Мікалай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках