26 красавiка 2024, Пятніца, 10:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы – сілавікам: Адмоўцеся выконваць загад нелегітымнага ўзурпатара

12
Беларусы – сілавікам: Адмоўцеся выконваць загад нелегітымнага ўзурпатара
Фота: tut.by

Ён уцячэ, а вас пакіне.

Складзіце шчыты і адмоўцеся выконваць загад нелегітымнага ўзурпатара. Ён уцячэ, а вас пакіне!

«Сілавікі, да вас звяртаюцца беларусы! – піша чытач тэлеграм-канал “Баста!”. – Мы – вашы суседзі, нашы дзеці ў адну школу ходзяць, мы – той самы народ, які вы кляліся абараняць падчас прысягі.

Сёння Лукашэнка незаконна ўзурпаваў уладу – ён парушыў Канстытуцыю. Вы абавязаныя ўстаць калі не на бок народа, то на бок Канстытуцыі ўжо дакладна. Сённяшняя ноч можа стаць апошняй для ўзурпатара ў гэтай краіне і ўжо раніцай ён будзе здымаць відэа з Растова са словамі “Спыніцеся!”

Не чакайце гэтага моманту, бо тады ўжо будзе позна "каяцца". Гэтым вечарам, сёння, складзіце шчыты і адмоўцеся выконваць загад нелегітымнага ўзурпатара. Той з вас, хто так зробіць сёння вечарам – заслужыць народную амністыю! Той з вас, хто да паўночы сённяшняга дня не складзе шчыты – памагаты ўзурпатара. Лукашэнка ўцячэ, а вас пакіне. Падумайце пра гэта. Складзіце шчыты!

Жанчыны, чые сыны або мужы служаць у АМАП, МУС, УВ і КДБ, адпраўце свайму сыну ці мужу кароткае смс: Складзіце шчыты! Ён уцячэ, а вас пакіне!»

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках