26 красавiка 2024, Пятніца, 6:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікая Брытанія рыхтуе санкцыі за парушэнне правоў чалавека ў Беларусі

4
Вялікая Брытанія рыхтуе санкцыі за парушэнне правоў чалавека ў Беларусі

Кіраўнік МЗС прыняў пастанову ў сувязі з ашуканскай інаўгурацыяй Лукашэнкі.

Вялікая Брытанія рыхтуе санкцыі ў рамках "закона Магніцкага" супраць некаторых асоб у Беларусі ў каардынацыі са Злучанымі Штатамі і Канадай.

Пра гэта заявіў у чацвер міністр замежных спраў Дамінік Рааб пасля рэзкай крытыкі нядаўніх выбараў у Беларусі, паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Reuters.

"Улічваючы махлярскую інаўгурацыю Лукашэнкі, я даручыў санкцыйнай групе МЗС падрыхтаваць "санкцыі Магніцкага" для тых, хто нясе адказнасць за сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека", - заявіў Рааб у брытанскім парламенце.

"Мы каардынуем са Злучанымі Штатамі і Канадай падрыхтоўку адпаведных спісаў у тэрміновым парадку", - дадаў ён.

Раней Дамінік Рааб заявіў, што таемная інаўгурацыя Лукашэнкі яшчэ мацней дыскрэдытуе яго.

Нагадаем, 23 верасня Лукашэнка таемна правёў цырымонію інаўгурацыі. Пасля гэтага беларуская апазіцыя заклікала да бестэрміновай акцыі пратэсту.

Увечары ў Беларусі пачаліся масавыя акцыі пратэсту. Праваахоўнікі жорстка разганялі людзей, у Менску ўжылі вадамёты і пярцовы газ. Праваабаронцы паведамляюць пра як мінімум 300 затрыманых.

Большасць краін ЕЗ заявілі, што не прызнаюць Лукашэнку легітымным прэзідэнтам. Пра гэта таксама заявілі ЗША і Канада.

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў, што "інаўгурацыя" Лукашэнкі не азначае ягонае прызнанне легітымным прэзідэнтам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках