26 красавiка 2024, Пятніца, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія кібер-партызаны: Будзем хістаць рэжым, пакуль ён не абрынецца

28
Беларускія кібер-партызаны: Будзем хістаць рэжым, пакуль ён не абрынецца

Мэта хакераў-патрыётаў - аднавіць справядлівасць і хутчэй вызваліць нашу краіну ад дыктатара.

Беларускія кібер-партызаны навялі шоргату ў беларускім сегменце інтэрнэту. Хакеры спрабуюць «пакласці» інфармацыйныя сістэмы розных дзяржорганаў і ўжо абвяшчалі пра напады на мытны камітэт, сістэму АРІП, сайт МУС і іншыя інфармацыйныя рэсурсы.

Хто гэтыя людзі, ці ёсць у іх кіраўнік, адкуль яны «працуюць»? Усе гэтыя пытанні пакуль што застаюцца без адказу. «Еўрарадыё» атрымалася раскруціць «Кібер Партызан» на невялікае інтэрв'ю.

- Як бы вы вызначылі сябе?

- Вызначэнне нас - супраціў, віртуальны пратэст, кіберфронт. Мэта - аднавіць справядлівасць, націснуць на рэжым Лукашэнкі, каб той хутчэй вызваліў нашу краіну.

- Якія вашы далейшыя намеры? Калі вы зразумееце, што пара згортвацца?

- Мы збіраемся сфармаваць кіберзгуртаванне, з якім не зможа даць рады састарэлая сістэма «саўка». Актыўнасць будзе павялічвацца. Калі мы даможамся змены ўлады, то пераключым тумблер у рэжым стварэння.

- Як доўга вы плануеце «хістаць рэжым»?

- Пакуль не абрынецца. Нас пакуль не ўспрымаюць сур'ёзна, але ўсё ідзе сваім парадкам. У адваротным выпадку мы дойдзем да грашовых аперацый, а пакуль былі толькі папярэджанні.

- Супраць каго скіраваныя вашы атакі? Як вы выбіраеце мэты?

- Некарэктны пытанне. Выбіраем паслядоўна.

- Ці варта шараговым грамадзянам Беларусі асцерагацца кіберпартызан?

- Не, не варта, і мы адчуваем падтрымку большасці. Нават калі мы прыносім нязручнасці, то яны часовыя.

- Як бы вы ацанілі абарону сайтаў беларускіх дзяржаўных органаў?

- Блізу нуля. Дзяржаўныя сайты - гэта так, забаўка.

- Як, па-вашаму, улада, якая змагаецца за выжыванне, будзе рэагаваць на кібератакі?

- Адкажу пытаннем на пытанне: а як яна можа рэагаваць?

- Ці сустрэлі вы нейкі сур'ёзны супраціў з боку дзяржаўных кіберабаронцаў?

- Не, і не бачылі. Нават паклалі іх сайты ў тым ліку.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках