26 красавiка 2024, Пятніца, 6:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хамутоўскі - аб адыходзе з берасцейскага «Дынама»: Я маю грамадзянскую пазіцыю

3
Хамутоўскі - аб адыходзе з берасцейскага «Дынама»: Я маю грамадзянскую пазіцыю
ВАСІЛЬ ХАМУТОЎСКІ
ФОТА: ФК «ДЫНАМА-БРЭСТ»

Вядомы спартовец падзяліўся сваім бачаннем сітуацыі ў Беларусі.

Вядомы ў мінулым галкіпер, а цяпер трэнер Васіль Хамутоўскі расказаў аб адыходзе з берасцейскага "Дынама" "паводле пагаднення старон", паведамляе pressball.by.

- Раскажы, як ты пісаў допіс аб расстанні з берасцейскім "Дынамам".

- Шмат чаго хацеў сказаць, шмат каму хацеў падзякаваць, шмат хацеў напісаць. Але было вельмі шмат эмоцый, такіх сэнтыментальных. Шмат звязана за два гады з клубам, заўзятарамі, супрацоўнікамі. Таму давялося аб’ядноўваць.

- Ты ж у той дзень не ладзіўся звальняцца?

- Нават не думаў. У нас быў двухразовы трэнінг, і дзесьці за гадзіну да другога занятку паступіла тэлефанаванне ад кіраўніцтва. Была размова, і мы прынялі пастанову расстацца з узаемнай згоды. Паводле пагаднення старон.

- Ты размаўляў з кіраўніцтвам, гэта значыць, з Зайцавым.

- Мы абмеркавалі пэўныя моманты - і прынялі такую супольную пастанову.

- Шчыра: ты ачмурэў?

- Не чакаў. Усе мае выказванні да гэтага моманту, можа, і назапашваліся, але я сваю пазіцыю заўсёды абгрунтоўваў, казаў, чаму і навошта. Думаю, усё гэта разам...

- Табе не здаецца, што гэта даволі наіўна, калі ты ідзеш супроць дзяржаўнага парадку і думаеш, што цябе не звольняць, бо ты можаш усё абгрунтаваць?

- Пачакай, у нас які цяпер год?

- 2020-ы.

- Я думаў, 1937-ы. Можна вярнуцца ў 37-ы год, калі за Сталінам ездзілі чорныя “варанкі”, і людзей забіралі за іншадумства. Далей ты ведаеш.

- Ты не мог паверыць у гэта?

- Не буду казаць, чаму мы разышліся - канфідэнцыйная інфармацыя. Але тое, што была прынятая такая пастанова, для мяне было нечаканым. Я чакаў, што рана або позна такую пастанову давядзецца...

- Але менавіта ў той дзень ты не быў гатовы да гэтага.

- Я маю грамадзянскую пазіцыю, ад яе не адмоўлюся. Да ўсіх стаўлюся з павагай, але адмаўляцца ад сваёй пазіцыі не меруся. Гэта ўсё, што я хацеў сказаць з гэтай нагоды, сказаў Хамутоўскі ў інтэрв'ю Мікіту Мелказёраву на YouTube-канале "жизнь-малина".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках