26 красавiка 2024, Пятніца, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія праваабаронцы прызналі Сцяпана Латыпава палітвязням

2
Беларускія праваабаронцы прызналі Сцяпана Латыпава палітвязням

Мужчына быў затрыманы на плошчы Перамен.

Беларускія праваабаронцы прызналі затрыманага ў справе «аб масавых беспарадках» жыхара плошчы Перамен Сцяпана Лапытова палітычным зняволеным.

Пра гэта яны напісалі ў агульнай заяве.

«Кіруючыся п. 2.1, 3.1 а) Дакумента аб вызначэнні паняцця "палітычны вязень", прынятага на III Беларускім праваабарончым форуме, мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацыяй, заяўляем аб прызнанні Сцяпана Латыпава палітычным зняволеным і патрабуем:

1. Неадкладна вызваліць Сцяпана Латыпава з-пад варты і спыніць ягоны крымінальны пераслед;

2. Вызваліць усіх палітычных зняволеных, спыніць гвалт і рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны».

Нагадаем, Сцяпан Лапытаў быў затрыманы ва ўласным двары 15 верасня. Тады ён і яго суседзі супрацьстаялі прадстаўнікамі МУС, якія спрабавалі замаляваць мурал "дыджэяў перамен".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках