26 красавiка 2024, Пятніца, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названая найбольш эфектыўная стратэгія супраць COVID-19

Названая найбольш эфектыўная стратэгія супраць COVID-19

Мадэль распрацавалі ва ўніверсітэце Джорджыі.

Згодна з новай мадэллю, распрацаванай вучонымі Універсітэта Джорджыі, дасягненне калектыўнага імунітэту да COVID-19 – непрактычная стратэгія грамадскай аховы здароўя. Даследаванне было апублікаванае ў часопісе Proceedings of the National Academy of Sciences (пераклад – healthinfo.ua).

«Канцэпцыя калектыўнага імунітэту павабная, таму што азначае канец пагрозы COVID-19», – расказвае Тобі Брэт, навуковы супрацоўнік Экалагічнай школы Odum і галоўны аўтар даследавання. «Аднак для такога падыходу патрабуецца увесьчаснае карэктаванне захадаў ізаляцыі, каб гарантаваць, што дастатковая колькасць, але не занадта вялікая, людзей інфекаваная ў пэўны момант часу. Праз гэтыя праблемы стратэгія калектыўнага імунітэту больш падобная на балансаванне на канаце».

У гэтым даследаванні, праведзеным Брэтам і Пэджманам Раханам з Цэнтра экалогіі інфекцыйных захворванняў Універсітэта Джорджыі, вывучаюцца падыходы да падаўлення і змякчэння наступстваў для кантролю распаўсюджвання SARS-CoV-2, віруса, які выклікае COVID-19. Мадэляванне паказала, што стратэгія калектыўнага імунітэту ў Вялікай Брытаніі прывядзе да страты да 410 тыс. чалавек, з якіх 350 тыс. асобы ва ўзросце ад 60 гадоў. Прысутнасць абмежавальных захадаў прывядзе да смерці 62 тыс. чалавек ва ўзросце 60+ і 43 тыс. чалавек, маладзейшых за гэты ўзрост.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках