Сузаснавальнік PandaDoc Мікіта Мікадо заявіў аб адкрыцці офіса ва Украіне
4- 29.09.2020, 12:51
- 21,697
У яго з Менска з'ехала ўжо 60 чалавек.
Сузаснавальнік PandaDoc Мікіта Мікадо ў інтэрв'ю ўкраінскаму IT-выданню DOU заявіў аб пераводзе свайго бізнэсу з Беларусі ва Украіну. Паводле ягоных слоў, кампанія пачала фармаванне каманды, пры гэтым з беларускай сталіцы ў Кіеў, Адэсу і Львоў пераехалі ўжо 60 чалавек, паведамляе office life.
Мікадо распавёў украінскім журналістам пра складанасці, з якімі ён сутыкнуўся пасля абазначэння сваёй грамадзянскай пазіцыі ў дачыненні да фактаў гвалту ў ходзе акцый пратэсту ў Беларусі. У дачыненні да супрацоўнікаў ягонага беларускага офіса была распачатая крымінальная справа, 4 мэнэджары застаюцца пад вартай.
«Справа PandaDoc з'яўляецца лакмусавай паперкай. Таму што ў турме сядзяць, фактычна, людзі, якія наогул ніяк нідзе не выступалі і нічога не рабілі. І сядзяць яны ў турме, таму што заявы рабіў я. Гэта значыць выступіў я, а сядзяць у турме яны», - распавёў ён.
Сам прадпрымальнік пражывае ў ЗША.
Сярод пераваг Украіны для вядзення IT-бізнэсу Мікадо назваў таленавітыя кадры, расейскамоўнае асяроддзе, падатковыя ўмовы; сярод складанасцяў - пытанні з міграцыйным заканадаўствам.