20 красавiка 2024, Субота, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнкаўскае Мінінфармацыі пазбавіла tut.by статусу СМІ

30
Лукашэнкаўскае Мінінфармацыі пазбавіла tut.by статусу СМІ

Загад міністра інфармацыі Ігара Луцкага пачне дзейнічаць з 1 кастрычніка.

Мінінфарм прыпыняе выпуск сеткавага выдання tut.by з 1 кастрычніка, гаворыцца ў загадзе міністра Ігара Луцкага ад 29 верасня, які атрымала рэдакцыя.

Міністэрства інфармацыі нагадвае, што выпуск СМІ можа быць спынены пастановай рэспублiканскага органа дзяржкіравання ў сферы масавай інфармацыі, калі пададзены адпаведны пазоў у суд. Пазоў у Эканамічны суд міністэрства накіравала 18 верасня, паседжанне прызначанае на 8 кастрычніка.

У дакуменце, які сёння атрымала рэдакцыя, гаворыцца, што міністр інфармацыі Ігар Луцкі загадвае: прыпыніць выпуск сеткавага выдання tut.by з 1 кастрычніка да 30 снежня 2020 года.

Што гэта значыць?

На загад міністра, з 1 кастрычніка tut.by страціць статус СМІ. Пры гэтым сайт па-ранейшаму будзе працаваць як інтэрнэт-рэсурс.

Так, статус СМІ дае некаторыя перавагі, напрыклад, магчымасць на законных падставах прысутнічаць у парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у раёнах узброеных канфліктаў ці надзвычайных сітуацый, на масавых мерапрыемствах, у месцах іншых грамадска важных падзей і перадаваць адтуль інфармацыю. Але нагадаем, tut.by быў зарэгістраваны як СМІ толькі ў студзені 2019 года, да гэтага - з моманту заснавання ў 2000 годзе - партал працаваў без такога статусу.

З 7 жніўня 2020 года tut.by атрымаў чатыры папярэджанні. Прэтэнзіі ад міністэрства прыйшлі пасля матэрыялаў «У сем разоў больш выбарнікаў» і «таемныя» пратаколы. Якія парушэнні ўбачылі назіральнікі і што сказаў ЦВК?», «Камітэт дзяржкантролю зможа выплаціць буйныя прэміі работнікам, якія праявяць сябе ў рэзанансных справах», «Да рэдактаркі tut.by прыйшлі сілавікі. На яе дачку распачалі справу аб масавых беспарадках» і «Беларуская мытня папрасіла пацвердзіць, што ў «Гары Потэра» няма заклікаў да зрынання ўлады».

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках