26 красавiка 2024, Пятніца, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яраслаў Качыньскі вярнуўся ва ўрад Польшчы ўпершыню з 2007 года

Яраслаў Качыньскі вярнуўся ва ўрад Польшчы ўпершыню з 2007 года
ЯРАСЛАЎ КАЧЫНЬСКІ

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі прадставіў 14 сябраў свайго новага ўрада.

Віцэ-прэм'ерам у ім стаў Яраслаў Качыньскі - родны брат былога прэзідэнта краіны Леха Качыньскага, паведамляе выданне Rzeczpospolita.

У новым кабінеце палітык будзе ўзначальваць камітэт у пытаннях дзяржаўнай бяспекі.

Маравецкі заявіў, што запрашэнне Качыньскага павінна садзейнічаць умацаванню ўрада. Перад новым кабінетам пастаўленая задача не толькі вывесці Польшчу з крызісу, звязанага з пандэміяй, але і павысіць дабрабыт грамадзян.

На ключавых пазіцыях у кабінеце міністраў засталіся палітыкі, якія былі ў ім і да рэарганізацыі. Міністрам абароны застанецца Марыуш Блашчак, а МУС будзе ўзначальваць Марыуш Каміньскі.

Рэарганізацыя ўрада стала вынікам перамоў паміж парламентарыямі пасля разнагалоссяў, якія ўзніклі на фоне абмеркавання закона аб абароне жывёл.

Качыньскі, які з'яўляецца кіраўніком партыі «Права і справядлівасць», узначальваў урад краіны ў 2006-2007 гадах (прэзідэнтам тады быў ягоны загінулы ў 2010 годзе брат Лех Качыньскі).

Паводле вынікаў апошніх выбараў у сойм, якія адбыліся ў кастрычніку 2019 года, партыя «Права і справядлівасць» разам з хаўруснікамі кантралюе 235 (з 460) месцаў у польскім парламенце. Гэтую ж партыю прадстаўляюць Маравецкі і прэзідэнт краіны Анджэй Дуда.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках