21 траўня 2024, aўторак, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фельчар з Барысава пра расейскую вакцыну ад COVID-19: Ні ў якім разе яе б сабе не ўкалоў

14
Фельчар з Барысава пра расейскую вакцыну ад COVID-19: Ні ў якім разе яе б сабе не ўкалоў

Ён параіў піць вітамінныя мультыкомплексы, усяляк падтрымліваць свой імунітэт і берагчы сябе.

Фельчар «хуткай дапамогі», барысавец Уладзімір Макаранка распавёў ex-press.by, што адбываецца з захворваннямі на COVID-19 у гэтыя дні. І, на жаль, тэндэнцый да паляпшэння сітуацыі ніякіх няма.

У роліку медык звяртае ўвагу на павелічэнне колькасці хворых апошнім часам:

- Мы маем стасункі з калегамі і за верасень рэальна ўсе бачым рост захворванняў. Толькі ў Крупках ужо 6 выклікаў з вірусам. І мы рыхтуемся да другой хвалі захворвання. Альбо гэта наплыў сезонны, ці гэта звязана з чымсьці іншым, не зразумела. Але мы адзначаем, што ўсё вяртаецца.

Не пакінуў без увагі фельчар і тэму новай расейскай вакцыны ад COVID-19:

- Асабіста я ні ў якім разе яе б сабе не ўкалоў. Яна не прайшла трэці этап даследаванняў, калі на вялікай колькасці людзей яе добраахвотна даследуюць.

Уладзімір параіў піць вітамінныя мультыкомплексы, усяляк падтрымліваць свой імунітэт і берагчы сябе.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках