27 лютага 2021, Субота, 3:48
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Вірусны эфект

3
Вірусны эфект
ЛЕКАР МІКІТА САЛАВЕЙ
ФОТА: TUT.BY

Лекар-інфекцыяніст - пра асаблівасці COVID-19 у Беларусі.

«Другая хваля характарызавалася большай колькасцю хворых, - прыкладна ўдвая больш у параўнанні з першай хваляй», - распавядае галоўны пазаштатны інфекцыяніст Менска Мікіта Салавей.

Доктар адзначае, што зарэгістраваныя далёка не ўсе выпадкі, паведамляе euroradio.pl.

«Рэальную колькасць захворванняў ацаніць складана і ў Рэспубліцы Беларусь, і ў іншых краінах, бо многія пацыенты хварэюць субклінічна, многія наогул не маюць ніякіх клінічных прыкмет інфікавання каранавірусам. Частка пацыентаў можа не звяртацца па медыцынскую дапамогу, яшчэ частка пацыентаў праходзіць пад іншымі дыягназамі», - дадае ён.

Расказаў Салавей таксама іншыя дэталі аб каранавірусе і пра магчымую вакцынацыі ад COVID-19.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».