ЧС-2021 можа прайсці ў Славакіі і Даніі замест Беларусі
6- 18.01.2021, 21:36
- 17,977
IIHF разглядае тры варыянты правядзення чэмпіянату свету ў хакеі.
Прэзідэнт ФХР Уладзіслаў Траццяк распавёў пра тое, дзе можа адбыцца ЧС-2021 пасля таго, як турнір быў перанесены з Беларусі, паведамляе ТАСС.
«IIHF разглядае тры варыянты правядзення: толькі Латвія, Латвія + Славакія, Данія + Латвія», - сказаў Траццяк.
Раней у панядзелак IIHF паведаміла, што Менск не прыме чэмпіянат свету ў 2021 годзе. Такое рашэнне было прынятае праз пытанні бяспекі, якія знаходзяцца «па-за кантролем» Міжнароднай федэрацыі хакея. ЧС-2021 павінен быў прайсці з 21 траўня да 6 чэрвеня 2021 года ў Менску і Рызе.