3 сакавiка 2021, Серада, 2:19
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн ужо сёння спыніць узвядзенне муру з Мексікай

11
Байдэн ужо сёння спыніць узвядзенне муру з Мексікай
ДЖО БАЙДЭН

Нявыкарыстаныя грошы выдаткуюць на іншыя праекты.

Абраны прэзідэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн адразу пасля ўступлення на пасаду выдасць указ аб спыненні будаўніцтва муру ўсцяж мяжы з Мексікай.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце пераходнай каманды Байдэна і выбранага віцэ-прэзідэнта Камалы Харыс.

Сваёй пастановай Байдэн таксама скасуе ўказ прэзідэнта Дональда Трампа аб увядзенні надзвычайнага становішча на мяжы з Мексікай для забеспячэння фінансавання будаўніцтва.

У канчатковым выніку, гаворыцца ў заяве, нявыкарыстаныя грошы выдаткуюць на іншыя праекты.

Выкананне аднаго з галоўных перадвыбарных абяцанняў Трампа - будаўніцтва мура на мяжы ЗША і Мексікі павінна было каштаваць амерыканскаму бюджэту прыблізна $8 млрд.

У лютым 2019 года для яе ўзвядзення Трамп уводзіў надзвычайнае становішча на мяжы з Мексікай і пераадольваў шатдаўн урада, які доўжыўся амаль месяц.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».