18 красавiка 2024, Чацвер, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі назвалі тры «вочныя» сімптомы каранавіруса

1
Медыкі назвалі тры «вочныя» сімптомы каранавіруса

Экспэрты вывучылі дзённікі самаадчування 83 пацыентаў.

Праблемы са зрокам могуць сведчыць аб заражэнні COVID-19. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы з Універсітэта Англія Раскін падчас новага даследавання. Вынікі працы апублікаваныя ў British Medical Journal.

Экспэрты вывучылі дзённікі самаадчування 83 пацыентаў з каранавірусам. Выявілася, што 18% адсоткаў удзельнікаў даследавання пасля заражэння скардзіліся на святлабоязь, у 17% узнікаў боль у вачах, у 16% з'яўляўся сверб ля вачэй.

Пры гэтым ва ўсіх даследаваных пацыентаў «вочныя» сімптомы COVID-19 узнікалі пасля асноўных (кашаль, страта нюху і ліхаманка). Доўжыліся яны менш за два тыдні.

Са слоў даследнікаў, гэтыя прыкметы не заўсёды кажуць пра інфікаванне каранавірусам, але ў выпадку іх з'яўлення варта схадзіць да лекара.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках