26 красавiка 2024, Пятніца, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая адміністрацыя ў ЗША: Байдэн і ягоная дэмакратычная раць

6
Новая адміністрацыя ў ЗША: Байдэн і ягоная дэмакратычная раць
Фота: Getty Images

Самы час паставіць на месца пуцінскіх крыўдзіцеляў.

Джо Байдэн на сямейнай Бібліі 1893 года прынёс прысягу амерыканскаму народу ў якасці 46-га прэзідэнта ЗША. У сваёй інаўгурацыйнай прамове новы гаспадар Белага дома зрабіў акцэнт на тым, што краіна перажывае трыумф справы дэмакратыі, бо воля народа была пачутая і прызнаная. Гэта вядома адсылка да перыяду працяглай палітычнай нявызначанасці, што панавала ў Амерыцы пасля адмовы ўжо былога прэзідэнта Дональда Трампа прызнаць сваю паразу. Нездарма, у расейскіх сацсетках шпацыруе фэйкавая развітальная запіска Байдэну ад Трампа толькі з адной прапановай: «Joe, you know I won». Нават у першы дзень ужо новай амерыканскай адміністрацыі пуціністаў ні як не можа адпусціць, гаворыцца ў паведамленні аўтара Telegram-канала «Сіта Сакрата».

Байдэн падкрэсліў пра непадзельнасць амерыканцаў як нацыі пад Богам, і адзначыў, што адбылася мірная перадача ўлады, як гэта было цягам больш чым двух стагоддзяў. Пры гэтым прэзідэнт намякнуў, што ЗША будуць праходзіць палітычнае ўдасканаленне, і хоць шторм пройдзены, але шмат што яшчэ наперадзе. Бо «сілы, якія падзяляюць нас, глыбокія, і яны рэальныя». І гэта наўпроставы намёк на дзейнасць, у тым ліку, расейскай агентуры на амерыканскай тэрыторыі, якая мае дачыненне да штурму Капітолію. Байдэн добра ўсведамляе, адкуль зыходзяць імпульсы хаатызацыі і беззаконня.

Ён паказвае на неабходнасць адраджэння стасункаў з хаўруснікамі, і ЗША для іх будуць моцным і надзейным партнёрам у справе міру, прагрэсу і бяспекі. Больш за тое, ён абяцае вярнуць Амерыцы статус маяка для ўсяго свету на доўгія часы. У Расеі добра ўсведамляюць, што за Байдэнам Крэмль чакае сур'ёзнае пагаршэнне стасункаў, і Пуцін разам з ягонай групоўкай паўстане перад правасуддзем за свае злачынствы. Песімізмам патыхае ад пасла РФ у Вашынгтоне Анатоля Антонава, які паказаў: «Не магу сказаць, што шмат пазітыўнага мы знайшлі ў выступах кандыдатаў на высокія пасады ў адміністрацыі ЗША».

Яшчэ б, бо Байдэн аднаўляе на кіроўных пазіцыях у Дзярждэпартаменце шэраг буйных чыноўнікаў з каманды Барака Абамы, што паказвае на гатоўнасць ЗША вярнуцца да стратэгіі стрымлівання і дэмакратызацыі РФ. У камандзе дзяржсакратара Тоні Блінкена намеснікам у палітычных пытаннях стане Вікторыя Нуланд, якая валодае расейскай мовай, дэталёва знаёмая з расейскай праблематыкай і добра памятае, як у 2019 годзе яе зняважылі, адмовіўшы ў выдачы візы для ўезду ў РФ.

Самы час паставіць на месца пуцінскіх крыўдзіцеляў. Важная роля ў расейскім дасье адведзеная кар'ернаму дыпламату Узрэ Зея, бо яна на пазіцыі намесніка дзяржсакратара ў пытаннях дэмакратыі і правоў чалавека будзе сніцца Пуціну ў кантэксце судзілішча над Навальным. Намеснікам дзяржаўнага сакратара ў кантролі над узбраеннямі будзе Боні Джэнкінс. У яе кампетэнцыі пытанні ўтаймавання расейскай ваеннай пагрозы, і вяртання РФ у рамкі міжнародных дамоваў у кантролі над узбраеннямі.

Зусім не пацешыла Крэмль з'яўленне першага намесніка Блінкена Уэндзі Шэрманд, бо яна будзе займацца нармалізацыяй стасункаў з Іранам, у тым ліку аб ядзернай угодзе, а гэта зусім не ў інтарэсах Пуціна і ягонай каманды, бо на нафтавым рынку зноў будзе зніжэнне коштаў нафты. Адзін з дэвізаў каманды Байдэна-Харыс гучыць: «Час рухацца наперад». Абнадзейлівы пасыл для сусветных дэмакратычных сіл, і начны кашмар для аматараў вечнага праўлення, пакуль нагамі наперад не вынесуць. Так, датэрміновы вынас становіцца цалкам сабе рэальнай пагрозай для расейскага «недацара» і ягонага «спецслужбісцкага новага дваранства».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках