19 красавiка 2024, Пятніца, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангела Мэркель заклікала вызваліць Аляксея Навальнага

5
Ангела Мэркель заклікала вызваліць Аляксея Навальнага
АНГЕЛА МЭРКЕЛЬ
ФОТА: AFP

Канцлерка Нямеччыны падтрымала расейскага апазіцыйнага палітыка.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель (Angela Merkel) заклікала расейскія ўлады вызваліць расейскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага. «Вядома, я патрабую неадкладна вызваліць спадара Навальнага. Федэральны ўрад мяркуе, што гэта было б правільным. І вельмі тэрмінова», - адказала Мэркель на пытанне DW на прэс-канферэнцыі ў Берліне ў чацвер, 21 студзеня.

Атручванне і арышт Аляксея Навальнага

Аляксей Навальны ў жніўні быў атручаны ў Расеі забароненым баявым атрутным рэчывам з групы «Навічок» і затым перавезены на лячэнне ў Нямеччыну. Пасля курсу рэабілітацыі ён 17 студзеня вярнуўся ў Расею і адразу ж быў затрыманы, а затым арыштаваны на 30 дзён. Прадстаўнікі ФСВП заявілі, што апазіцыянер знаходзіўся ў вышуку за парушэнне ўмоўнага тэрміну пакарання паводле справы «Іў Рашэ».

Навальны абвінавачвае ў спробе свайго забойства прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і Федэральную службу бяспекі (ФСБ). Больш за 50 краін - удзельніц Арганізацыі забароны хімічнай зброі (АЗХЗ) заклікалі Расею расследаваць атручэнне палітыка. Журналісты Bellingcat і The Insider апублікавалі расследаванне аб групе магчымых супрацоўнікаў ФСБ, якія, магчыма, маюць дачыненне да атручвання. Улады РФ адмаўляюць усе абвінавачванні. ЕЗ і Вялікая Брытанія ўвялі санкцыі за атручванне Навальнага. З заклікам да ягонага вызвалення выступілі ЕЗ, NATO, Нямеччына, ЗША і іншыя краіны.

На наступны дзень суд, які адбыўся ва УУС горада Хімак, арыштаваў Навальнага да 15 лютага. Лідары Еўразвязу, а таксама еўрапейскія і амерыканскія палітыкі заклікалі Маскву неадкладна вызваліць апазіцыянера. Штабы Навальнага па ўсёй краіне рыхтуюць мітынгі 23 студзеня.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках