26 красавiка 2024, Пятніца, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве велізарная калона рухаецца па Садовым коле ў бок ізалятара «Матроская цішыня»

14
У Маскве велізарная калона рухаецца па Садовым коле ў бок ізалятара «Матроская цішыня»

Менавіта там цяпер знаходзіцца Аляксей Навальны.

У Маскве працягваецца акцыя ў падтрымку апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага. Частка пратэстоўцаў, выціснутая паліцыянтамі з Пушкінскай плошчы, выйшла на бульварнае кола і дайшла да Трубнай плошчы. Як паведамляе з месца падзей «Эхо Москвы», паліцыянты затрымліваюць тых, хто стаіць каля будынкаў, а людзі ідуць плынямі ў бок метро і Садовага кола. У цэлым, адзначае карэспандэнт, затрыманні праходзяць жорстка.

Проста зараз велізарная калона рухаецца па Садовым коле ў бок ізалятара «Матроская цішыня». Не відаць ні пачатку, ні канца грамады, піша тэлеграм-канал «Баста». Менавіта там цяпер знаходзіцца Аляксей Навальны.

Адзначым, што ў Маскве сярод затрыманых апынуліся Юлія Навальная, Любоў Собаль, Леў Шлосберг. Як паведамляе «МБХ медіа», Юлію Навальную ўжо выпусцілі з пастарунку.

Нагадаем, што 17 студзеня Навальны вярнуўся ў Расею і адразу ж быў затрыманы, а затым арыштаваны на 30 дзён.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках