25 красавiка 2024, Чацвер, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мне не падабаецца гэтая ўлада, і я не хачу яе фінансаваць»

12
«Мне не падабаецца гэтая ўлада, і я не хачу яе фінансаваць»

Як з карткі жыхара Магілёва знялі ўвесь заробак.

20 студзеня на заробкавую картку Алега Аксёнава прыйшлі 262 рубля заплаты. Менавіта столькі ён бярэ як дазорац жылога комплексу. Ужо праз пару хвілін пасля залічэння ўся сума была знятая з рахунку. Калі Алег звярнуўся ў «Альфа-банк», які абслугоўвае ягоны рахунак, яму патлумачылі, што спісанне грошай адбылося на запыт судовых выканаўцаў, перадае «Белсат».

18 верасня суд Ленінскага раёна Магілёва аштрафаваў Алега Аксёнава за ўдзел у мірным мітынгу пратэсту 23 жніўня і прысудзіў яму штраф 30 базавых адзінак - 810 рублёў. Праўда, у судовай пастанове суддзя Алена Літвіна забылася адзначыць суму штрафу. На што абласны суд 8 снежня не звярнуў ніякай увагі і пакінуў прысуд дзейным. Да 8 студзеня Алег Аксёнаў меў час на ахвотную аплату штрафу, але ён не зрабіў гэтага прынцыпова.

«Я не ўважаю сабе за вінаватага і таму самахоць не аплачваў штраф паводле арт.23.34 КоАП. Наша Канстытуцыя дазваляе людзям збірацца на мірныя сходы, і правы чалавека гэта таксама дазваляюць. Я ведаю, што гэтыя грошы дзяржава пусціць на фінансаванне ОМОН ды іншых узброеных структур. А мне не падабаецца іхняя дзейнасць. Наогул мне не падабаюцца гэтыя ўлады, і я не хачу іх фінансаваць», - пракаментаваў Аксёнаў.

Алег Аксёнаў вядомы як каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Магілёўскай вобласці. Ён сцвярджае, што за ім пільна сочыць КДБ і таму яму цяжка знайсці сабе хоць якую працу.

«Толькі я ўладкуюся на новую працу - і ўжо праз пару месяцаў мне кажуць: «Выбачайце, але Вы нам не пасуеце». Адзінае месца, дзе мне выпала затрымацца, гэта праца ў жылым комплексе. Так, заплата тут невялікая, але хоць нейкая», - кажа Алег.

Аксёнаў быў вельмі абураны, калі з ягонага рахунку ў «Альфа-банку» спісалі цалкам усю заплату. Прычым так хутка, што калі б хацеў - не паспеў бы зняць грошай. Алег не разумее, як маглі зняць увесь заробак - чым цяпер яму плаціць за камунальныя паслугі, за што купляць ежу? Ён думаў, што грошы з яго будуць спаганяць у кожным выпадку, але разлічваў, што будуць вылічваць з заробку пэўны адсотак.

У «Альфа-банку» Алегу Аксёнаву патлумачылі, што з 1 студзеня 2020 года пачала дзейнічаць аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма выканання грашовых абавязанняў. Яна была распрацаваная згодна з загадам Лукашэнкі ад 16.10.2018 года для спрашчэння працэдуры спагнання грашовай павіннасці.

Калі казаць прасцей, то аўтаматызаваная сістэма выканання грашовых абавязанняў дазваляе судовым выканаўцам шукаць грошы няплатнікаў ва ўсіх банках і спаганяць запазычанасць з іхніх рахункаў. Так яно і адбылося ў сітуацыі з Аксёнавым. Але Алег усё адно звярнуўся па тлумачэнне ў аддзел судовага выканання Ленінскага раёна. Праўда, там яму не змаглі пракаментаваць сітуацыю і прапанавалі напісаць зварот.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках