26 красавiка 2024, Пятніца, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 100 партрэтаў палітвязняў развесілі на дрэвах у Баранавічах

1
Больш за 100 партрэтаў палітвязняў развесілі на дрэвах у Баранавічах

Фота прымацавалі да дрэваў бел-чырвона-белымі стужкамі.

Фатаграфіі палітвязняў у Баранавічах прымацавалі да дрэваў бел-чырвона-белымі стужкамі. Чытачы Intex-press паведамляюць, што партрэтаў больш за 100 штук.

Нагадаем, на 25 студзеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 190 чалавек.

Нагадаем, Ігар Лосік - блогер, адзін з адміністратараў тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу» 25 чэрвеня затрыманы пасля ператрусу ў сваёй кватэры ў Баранавічах. Лосіку выставілі абвінавачванне паводле часткі 1 артыкула 342 КК РБ ( «Арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак і звязаны з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады»).

25 снежня мінаў максімальны тэрмін яго ўтрымання пад вартай. Але стала вядома пра чарговае яго абвінавачванне паводле часткі 2 артыкула 293 КК РБ («Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках»). 15 снежня на знак пратэсту супраць абвінавачання Лосік абвясціў галадоўку. Яна доўжыцца ўжо больш за месяц. Ігар прызнаны палітвязнем.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках