26 красавiка 2024, Пятніца, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі рубель абнавіў мінімум за месяц пасля масавых пратэстаў

2
Расейскі рубель абнавіў мінімум за месяц пасля масавых пратэстаў

Узмацняюцца санкцыйныя рызыкі для Пуціна як з боку ЕЗ, так і ЗША.

Расейскі валютны рынак пачаў новы тыдзень бязладнымі скачкамі курсаў на фоне пагрозы пашырэння санкцый пасля праведзеных у выходныя пратэстных акцый, піша finanz.ru.

Пры падаражанні нафты і росце фондавых індэксаў у Азіі курс даляра да расейскага рубля на ранішняй пазабіржавай сесіі падскакваў да 75,66 рубля - максімуму з 23 снежня.

Адкрыццё біржавых таргоў рубель пачаў за здароўе, але скончыў за спачын. З першых жа ўгодаў даляр імкліва знізіўся на 77 капеек, да 74,53 рубля, пасля чаго папоўз уверх і да поўдня абнавіў месячны максімум на адзнацы 75,4825 рубля.

Еўра ўпаў амаль на рубель на старце сесіі, да 90,78 рубля, аднак адыграў усе страты цягам дзвюх гадзін, дасягаючы 91,88 рубля на 12.06 паводле беларускага часу.

Хваля пратэстаў у падтрымку апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, якая пракацілася па 112 расейскіх гарадах у суботу, зноў узмацняе санкцыйныя рызыкі з боку ЗША і Еўразвязу, адзначае стратэг «Альфа-банка» Джон Уолш.

Лідары ЕЗ у панядзелак абмяркуюць пашырэнне антырасейскіх санкцый, якое, зрэшты, не прадугледжвае эканамічных захадаў: паводле звестак Reuters, гаворка пойдзе пра новыя візавыя забароны і замарожванне актываў для чыноўнікаў.

Асабліва расейскія ўнутрыпалітычныя і геапалітычныя фактары навісаюць ценем над рублём, але падтрымку валютнаму рынку надаюць экспарцёры, якія прадаюць валюту пад падаткі, што выплачваюцца ў панядзелак і чацвер, адзначае дырэктар у інвестыцыях ІЧ «Лока-Інвест» Дзмітрый Палявы.

Агульны аб'ём выплат складзе блізу трыльён рублёў, ацэньвае галоўны эканаміст ING што да Расеі Дзмітрый Далгін. Хоць рубель застаецца высокадаходнай валютай, прапаноўваючы шчодрыя заробкі на аперацыях кэры-трэйд, «пагроза новых санкцый будзе пераважаць над ім і можа абмежаваць яго патэнцыял росту», папярэджвае стратэг Barclays Марэк Рачко.

Акрамя санкцыйнай пагрозы на рубель ціснуць нізкі ўзровень адсоткавых ставак і неспрыяльны інвестыцыйны клімат, праз што расейскія рэзідэнты актыўна выводзяць прыбыткі за мяжу, адзначае ён: за мінулы год чысты адток капіталу падвоіўся і склаў 47,8 млрд даляраў.

Курс даляра пераходзіць у дыяпазон 75-77,5 рубля, і гэты калідор «будзе актуальным у найбліжэйшыя сесіі», пішуць аналітыкі ПСБ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках