26 красавiка 2024, Пятніца, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Заходнія санкцыі моцна ўдарылі па «тытунёваму алігарху» Лукашэнкі

6
СМІ: Заходнія санкцыі моцна ўдарылі па «тытунёваму алігарху» Лукашэнкі
Фота: Synesis

Алексін перадае дзецям дзель у кампаніях і сыходзіць з Synesis.

Партал dev.by выявіў, што структура ўласнасці кампаніі Synesis змянілася, і цяпер яе адзіны ўладальнік - Аляксандр Шатроў.

Раней у ТАА «Сінезіс» было некалькі уласнікаў: фізасобы Аляксандр Шатроў (27,65%), Мікалай Пціцын (24,65%), Пётр Шатроў (22,65%), Іна Алексіна (0,06%), а таксама ТАА «Энэрга-Оіл-Інвест» (24,99%), якое, у сваю чаргу, належала Іне і Аляксею Алексіным.

Змены датаваныя 30 снежня 2020 года: усе ўдзельнікі, за выключэннем Аляксандра Шатрова, пакінулі ТАА. У Шатрова цяпер - 100% дзеляў. Дарэчы, статутны фонд юрыдычнай асобы - 635 беларускіх рублёў.

Нагадаем, у снежні 2020 года ТАА «Сінезіс» трапіла ў трэці пакет санкцый Еўразвязу. На думку Брусэля, распрацаваная платформа назірання Kipod «робіць кампанію адказнай за рэпрэсіі беларускага дзяржаўнага апарату ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі».

Кампанія зняпраўджвае абвінавачванні і абскарджвае санкцыі ЕЗ, а паралельна змяняе назвы юрыдычных асоб, якія не трапілі пад санкцыі, з іх прыбіраюць слова «Сінезіс». Так, у снежні 2020 года былі змененыя назвы трох юрыдычных асоб: «Сінезіс Лато» - цяпер «Рыдота», «Сінезіс Атлас» - «Атлас Акме», «Сінезіс Скай» - «Скай Ноўліміт».

Змены структуры ўласнасці закранулі як мінімум яшчэ адной кампаніі Synesis - ТАА «Сінезіс Стыгма» (з нядаўніх часоў ТАА «Стыгма софт»), з бенефецыяраў таксама знік Аляксей Алексін. Гэта вынікае са змяненняў у структуры ўдзельнікаў ТДА «Белнафтагаз».

Бізнэсовец Аляксей Алексін перапісаў ключавыя актывы - кампаніі «Энэрга-Оіл» і «Белнафтагаз» - на сыноў, паведамляюць Naviny.by і мяркуюць, што прычына ў пагрозе еўрапейскіх санкцый. Змены дзеляў адлюстраваныя ў схеме бенефецыярных уласнікаў ЗАТ «МТБанк», размешчанай на сайце банка.

Кампаніяй «Белнафтагаз» раней валодалі Аляксей Алексін (60%) і Іна Алексіна (40%). Цяпер яна належыць жонцы і дзецям бізнэсоўца. Долі размеркаваныя наступным чынам: Іна Алексіна - 20%, Віталь Алексін - 40%, Дзмітрый Алексін - 40%. Гэта пацвярджаецца выпіскай ЕГР. Апошнія запісы ў ёй - ад 12 студзеня 2021 года.

ТДА «Белнафтагаз» вядомае як аператар аптовага гандлю нафтапрадуктамі і бенефіцыярны ўладальнік ЗАТ «МТБанк». Акрамя гэтага, «Белнафтагаз» з'яўляецца Нацыянальным аператарам сістэмы маніторынгу транзітных перавозак «БНГарант» і наўпрост звязаны з ТАА «Сінезіс Стыгма» - дачкой «Сінезіс», якая распрацоўвае праект электроннага пламбавання фур. Нагадаем, летам мінулага года была спроба абавязаць накладваць электронныя пломбы на транзітныя фуры парушальнікаў антыкавідных правілаў, але «прымус» неўзабаве скасавалі.

ТДА «Белнафтагаз» было прызначанае нацыянальным аператарам маніторынгу транзітных перавозак загадам прэзідэнта №220рп ад 1 лістапада 2018 года «Аб міжнародных транзітных перавозках тавараў». Для новага накірунку работы была створаная гандлёвая марка «БНГарант». За 10 дзён да гэтага, у кастрычніку 2018 года, была зарэгістраваная новая «дачка» кампаніі Synesis - ТАА «Сінезіс Стыгма», спецыяльна для працы над сістэмай маніторынгу міжнародных транзітных перавозак.

Першапачаткова ў складзе ўдзельнікаў юрасобы значылася ТАА «Сінезіс», але ў красавіку 2020 года адбыліся змены. Цяпер на 74,95% кампанія належыць ТДА «Белнафтагаз», астатнія 25,05% падзеленыя паміж Аляксандрам Шатровым, Пятром Шатровым і Аляксандрам Пціцыным.

20 студзеня 2021 года ТАА «Сінезіс Стыгма» было перайменаванае ў ТАА «Стыгма Софт».

Такім чынам, адзначае выданне, з фармальным сыходам Аляксея Алексіна з ТДА «Белнафтагаз» губляецца і ягоная сувязь з «Сінезіс Стыгмай».

Акрамя таго, паводле інфармацыі dev.by, змены структуры ўласнасці закранулі і кампанію СЗАТ «Энэрга-Оіл», вядомую сеткай «Табакерак».

Да нядаўняга часу ёю валодаў Аляксей Алексін (60%) і ягоная жонка Іна Алексіна (40%).

Цяпер Аляксей Алексін сышоў са складу акцыянераў «Энэрга-Оіл». Цяпер кампаніяй валодаюць Іна Алексіна (20%), а таксама сыны Віталь Алексін (40%) і Дзмітрый Алексін (40%).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках