10 красавiка 2021, Субота, 14:15
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскім метро стала на чвэрць менш пасажыраў

11
У менскім метро стала на чвэрць менш пасажыраў

Пра гэта паведаміў метрапалітэн.

Менскі метрапалітэн падвёў вынікі года і агучыў некаторыя лічбы. Высветлілася, што людзі сталі менш ездзіць на метро. Прычына - пандэмія каранавіруса. Калі у 2019-ім годзе цягнікі менскага метро перавезлі блізу 294 мільёны пасажыраў, то ў 2020-м - толькі 219 мільёнаў. Гэта значыць менш на 25%. Агулам жа метро застаецца самым папулярным тыпам транспарту - яго ўдзельная вага складае 36,4%, паведамляе kp.by.

Рэйтынг самых запатрабаваных станцый застаўся ранейшым. Самая загружаная станцыя - «Каменная горка» - яе наведала амаль 17,8 мільёна чалавек. Далей ідуць «Плошча Леніна» (13,7 мільёна чалавек), «Уручча» (13,4 млн), «Плошча Якуба Коласа» (12,3 млн), «Малінаўка» (10,9 млн) і «Акадэмія навук» (больш за 10 млн).

Цікава, што летась моцна вырасла папулярнасць аплаты паездак у падземцы бескантактавымі банкаўскімі картамі і мабільнымі прыладамі з NFC. У 2020 годзе такім спосабам скарысталіся 14,7% пасажыраў метрапалітэна. Для параўнання, у 2019 годзе - усяго 6%.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».