26 красавiка 2024, Пятніца, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Якуціі затрыманы шаман Аляксандр Габышаў

23
У Якуціі затрыманы шаман Аляксандр Габышаў
ШАМАН ГАБЫШАЎ

Прыватны дом штурмавалі 11 сілавікоў.

У Якуціі паліцыянты супольна з сіламі АМАПу затрымалі шамана Аляксандра Габышава. Ён быў змешчаны ў псіханеўралагічны дыспансер.

Пра гэта паведаміў рэдакцыі "Сибирь.Реалии" каардынатар «Праваабароны Паштоўкі» Аляксей Пранішнікаў.

Паводле звестак «Якутии.Инфо», арышт адбыўся ў прыватным доме ягоных сваякоў. У аперацыі ўзялі ўдзел 11 сілавікоў. Шамана вывезлі на машыне хуткай дапамогі.

Апошнім часам супрацоўнікі праваахоўных органаў ажыццяўлялі сачэнне за Габышавым. У студзені ён абвясціў пра гатоўнасць прадаўжаць раней перарваны паход у Крэмль і папярэдзіў, што на гэты раз яго могуць забіць.

У сакавіку 2019 года Габышаў абвясціў пра падарожжа ў Маскву для правядзення «абраду выгнання Пуціна». Яго затрымалі 19 верасня, змясцілі ў псіханеўралагічны дыспансер і распачалі крымінальную справу пра заклікі да экстрэмізму. Псіхолага-псіхіятрычная экспэртыза на замове следства прызнала Габышава вар’ятам. Разам з ім пераслед зазнаюць ягоныя прыхільнікі. Amnesty International прызнала шамана вязнем сумлення і запатрабавала ягонага вызвалення.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках