26 красавiка 2024, Пятніца, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Дыктатара могуць зрушыць, як Паўла I - «апаплексічны ўдар»

8
Экспэрт: Дыктатара могуць зрушыць, як Паўла I - «апаплексічны ўдар»

Наперадзе ў беларускіх уладаў - сапраўдны «тайфун».

«Падтрымліваць Лукашэнку бессэнсоўна», - заявіў 27 студзеня палітолаг Расціслаў Ішчанка.

На думку экспэрта, у сітуацыі 2020 года Аляксандр Лукашэнка прадэманстраваў вынікі неадэкватнай ўласнай палітыкі - як унутранай, так і замежнай.

Беларускі правадыр чакаў непрыемнасцяў ад Расеі, дэзінфармаваны сваімі спецслужбамі. З назіранняў экспэрта, расейскае кіраўніцтва імкнецца дыстанцыявацца ад публічнага абмеркавання беларускай праблемы, бо падтрымліваць Лукашэнку ў публічнай дыскусіі - гэта толькі сябе дыскрэдытаваць.

Наперадзе ў беларускага дыктатара - «тайфун», мяркуе палітолаг.

Экспэрт таксама звярнуў увагу на поўную некампетэнтнасць Лукашэнкі ў эканамічных пытаннях.

Варыянтаў зрынання Лукашэнкі досыць, упэўнены Ішчанка. Напрыклад, «можна, як з Паўлам I, - «апаплексічны ўдар». Сам жа беларускі правадыр з цяперашняга крызісу, адзначыў палітолаг, «не выйшаў пакуль, ён нават не пачаў выхад і, мяркуючы з ягоных заяў, нават не збіраецца выходзіць».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках