26 красавiка 2024, Пятніца, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гурт Napoli: Не згодныя прэзентаваць краіну пад чырвона-зялёным сцягам

12
Гурт Napoli: Не згодныя прэзентаваць краіну пад чырвона-зялёным сцягам
ФОТА: ЗМІЦЕР БРУШКО, TUT.BY

Вольга Шыманская адмовілася ад удзелу ў адборы на «Еўравізіі».

Беларуская спявачка Вольга Шыманская, яна ж Napoli, якая сем гадоў запар прабівалася ў фінал нацыянальнага адбору на «Еўравізію», не будзе браць сёлета ўдзел у ёй. Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» паведаміў яе прадусар Аляксандр Слуцкі.

- Мы наважылі сёлета не падаваць заяўку ў беларускі адбор, хоць песня ў нас ёсць і досыць нядрэнная. Па-першае, гэта бессэнсоўна з прычыны нашай палітычнай пазіцыі супраць гвалту, беззаконня (...). Думаю, што нашу заяўку нават не сталі б разглядаць. Па-другое, калі б цяпер мы здолелі нейкім цудам перамагчы ў адборы, мы б ні за што не пагадзіліся прадстаўляць краіну пад чырвона-зялёным сцягам. (...). Па-трэцяе, [у цяперашняй сітуацыі] браць удзел у (...) такіх мерапрыемствах проста блюзнерства, - напісаў Слуцкі.

Як адзначае tut.by, нацыянальны адбор на «Еўравізію» сёлета прадоўжыцца да 31 студзеня. Да ўдзелу ў адборы запрашаюцца як сольныя выканаўцы, так і калектывы (не больш за 6 чалавек). Імі могуць быць беларускія і замежныя артысты ад 16 гадоў.

Летась арганізатары ўлічылі няўдалы досвед украінскага спевака Alekseev, які рэпрэзентаваў нашу краіну на «Еўравізіі» ў 2018 годзе. Таму да ўдзелу ў адборы-2020 дапускаліся толькі грамадзяне Беларусі, замежнікі і асобы без грамадзянства, якія стала пражываюць на тэрыторыі Беларусі. Сёлета замежнікі зноў атрымалі права ўдзельнічаць у адборы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках