26 красавiка 2024, Пятніца, 19:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейскі вяшчальны саюз: Мы ўважліва сочым за цяжкім станам СМІ ў Беларусі

8
Еўрапейскі вяшчальны саюз: Мы ўважліва сочым за цяжкім станам СМІ ў Беларусі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: TUT.BY

Еўрапейскі вяшчальны саюза - пра ініцыятыву адхіліць БТ ад «Еўравізіі».

Еўрарадыё атрымала адказ ад Еўрапейскага вяшчальнага саюза наконт ініцыятывы выключыць Белтэлерадыёкампанію з яго сябраў і пазбавіць права трансляцыі і ўдзелу вяшчальніка ў «Еўравізіі».

«Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) уважліва сочыць за цяжкім становішчам СМІ ў Беларусі і публічна заклікаў БТРК як сябра EBU бараніць нашы асноўныя каштоўнасці незалежнасці і адказнасці, - чытаем у згаданым лісце. - Свабода прэсы мае важнае значэнне для дэмакратыі, і грамадзяне Беларусі павінны мець магчымасць пачуць розныя погляды і меркаванні. Як арганізацыя, мы імкнёмся «прасоўваць і развіваць канцэпцыю грамадскіх СМІ», і мы па-ранейшаму імкнёмся бараніць яе каштоўнасць у Беларусі».

Кампанію выключэння Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза сёлета пачаў Беларускі фонд культурнай салідарнасці. Адпаведны ліст быў дасланы ў офіс EBU ў Жэневе. У Беларускім фондзе культурнай салідарнасці кажуць, што мэта ініцыятывы - не пазбавіць Беларусь «Еўравізіі», а зрабіць так, каб Белтэлерадыёкампанія не мела да яго дачынення.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках