26 красавiка 2024, Пятніца, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сярэдні заробак ва Украіне за год вырас на 15%

20
Сярэдні заробак ва Украіне за год вырас на 15%

Самі вялікі заробак атрымліваюць у Кіеве.

Ва Украіне сярэдні намінальны заробак штатнага працаўніка прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый у снежні 2020 года склаў 14 179 грыўняў (крыху больш за 500 даляраў). Пра гэта паведамляе Дзяржстат Украіны ў чацвер, 28 студзеня.

Сума за снежань 2020 года на 15,6% (на 1 915 грыўняў) большая за суму снежня 2019 года (12 264 грыўняў).

Пры гэтым рэальны заробак (з улікам інфляцыі) у снежні 2020 года да снежня 2019 года вырас на 10,1%.

Самы высокі налічаны заробак у снежні быў у Кіеве - 21 812 грыўняў, самы нізкі - у Чарнігаўскай вобласці - 10 921 грыўна.

У той жа час самы вялікі заробак атрымліваюць у сферы Фінансавая і страхавая дзейнасць - 22 843 грыўняў, самы нізкі - Часовае размяшчэнне і арганізацыя харчавання - 6 838 грыўняў.

Адзначым, што звесткі за снежань вылучаюцца сярод астатніх месяцаў за кошт выплаты прэмій, што асабліва характэрна для бюджэтнай сферы.

ГРАФІК: KORRESPONDENT.NET
Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках