2 сакавiка 2021, aўторак, 13:51
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

NASA наглядна паказала як змяняецца наша планета

3
NASA наглядна паказала як змяняецца наша планета
ФОТА: NАSА

Серыя фотаздымкаў атрымала назву «Вобразы перамен».

Серыя фатаграфій ад NASA дэманструе, як мянялася наша планета ў выніку змены клімату, урбанізацыі, паводак і пажараў, піша «Вокруг света».

Адно фота з кожнай пары зроблена ў мінулым, другое – праз нейкі час або пасля падзеі.

У 2012 годзе плошча марскога лёду ў Арктыцы была самай нізкай за ўсю гісторыю назіранняў.

Гэта добра відаць у параўнанні з узроўнем ў 1984 г. Пры такіх тэмпах зніжэння летні марскі лёд Арктыкі цалкам знікне на працягу гэтага стагоддзя.

Ледавікі М’юір і Рыгс на Алясцы ў 1941 годзе:

І ў 2004-м:

Горад Дубай на беразе Персідскага заліва ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. Краявід 2001 года:

А так выглядаў Дубай з космасу ў 2012 годзе:

За некалькі дзён у чэрвені 2020 года возера Лонар на захадзе цэнтральнай часткі Індыі змяніла колер з зялёнага на ружовы. Цёплае і сухое надвор'е выпарыла значную колькасць вады з возера, пакінуўшы солі.

Навукоўцы ўважаюць, што з павышэннем канцэнтрацыі солі хуткае павелічэнне колькасці солелюбівых мікраарганізмаў выклікала змяненне колеру.

Выявы ніжэй паказваюць вынікі 19-гадовай вырубкі лясоў у аргентынскай частцы Гран-Чака, самага вялікага сухога лесу ў Паўднёвай Амерыцы. Паводле звестак Сусветнага фонду дзікай прыроды, суседнія трапічныя лясы Амазонкі больш разнастайныя, але Гран-Чака забяспечвае асяроддзе пражывання для тысяч відаў раслін і сотняў відаў жывёл. Справа, на малюнку 2019 года, большая частка лесу замешчаная палямі для вырошчвання соі і буйной рагатай жывёлы:

Вулкан Таал на возеры Таал на філіпінскай выспе Лусон вывергнуўся 12 студзеня 2020 года. У наступныя тыдні вільготны цяжкі попел упаў назад на зямлю, ператварыўшы зялёны пейзаж (выява 2019 года) у шэра-карычневы (выява 2020 года). Па меры высыхання попел зацвярдзеў, ператварыўшыся з бруду ў цэмент, знішчыўшы значную частку пасеваў выспы і іншую расліннасць.

Частка Паўночнай Каліфорніі да і падчас пажару «Кінкейд», у выніку якога з 23 кастрычніка да 6 лістапада 2019 года агонь ахапіў блізу 31,5 тысячы гектараў). Зоны эвакуацыі ўключалі цэлыя гарады Гейсервіль, Хілдсбург і Віндзар, а таксама паўночную частку Санта-Розы.

Гэтыя выявы паказваюць асветленасць Антарктыды ў перыяд вясновага раўнадзенства (вераснёўская выява) і летняга сонцастаяння (снежаньская выява).

Штучныя месяцовыя кратэры ў Арызоне былі створаны для трэніроўкі астранаўтаў серыі караблёў «Апалон», якія вучыліся выконваць пасадкі на месяцовую паверхню. Першае з гэтых палёў (выява 1968 году) было створанае для імітацыі Мора Спакою, куды Ніл Армстранг і Баз Олдрын прызямліліся ў 1969 годзе.

Але, у адрозненне ад беспаветранага Месяца, кратэры ў Арызоне зазналі эрозію, што відаць на фота з выявамі 2017 года.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».