26 красавiка 2024, Пятніца, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАЗ Вязовіча перамог на пустэльным этапе «Дакара»

9
МАЗ Вязовіча перамог на пустэльным этапе «Дакара»
фота: by.tribuna.com

Каманда «МАЗ-СПОРТаўта» паспяхова пераадолела трэці этап ралі-рэйду.

МАЗ Сяргея Вязовіча паказаў найлепшы час, пакінуўшы ззаду больш за 40 экіпажаў, піша telegraf.by.

Трэці спецыяльны адрэзак даўжынёй 403 км апаясваў невялікае мястэчка Вадзі-ад-Давасір. Першая частка маршруту праходзіла праз пустэльныя адцінкі з дзюнамі, а другая - на хуткасных адрэзках, дзе экіпажы змаглі добра разагнацца. У выніку практычна ўсе фаварыты фінішавалі з невялікай розніцай у часе.

Сяргей Вязовіч выдаткаваў на трасе 3 гадзіны 45 хвілін. Барацьба была напружанай: «камазавец» Дзмітрый Сотнікаў, які заняў другое месца, саступіў усяго 18 секунд. На трэцім месцы - ягоны партнёр па камандзе Антон Шыбалаў з больш чым хвілінным адставаннем. МАЗ Аляксея Вішнеўскага прыйшоў шостым, выдаткаваўшы на спецыяльным адрэзку амаль на 4 хвіліны больш за самы хуткі «зубр».

У турнірнай табліцы сітуацыя моцна не змянілася. Сяргей Вязовіч захоўвае другое месца і адстае ад Дзмітрыя Сотнікава амаль на 17 хвілін. Аляксей Вішнеўскі падняўся на 10-е месца, саступіўшы лідару гонкі паўтары гадзіны.

У чацвёрты дзень гоншчыкі дабяруцца да Эр-Рыяда. Працягласць спецыяльнага адцінка складзе 337 км. Экіпажы рыхтуюцца да звілістых адрэзкаў, дзе трэба быць асцярожным як пілотам, так і штурманам.

«Дакар-2021» праходзіць у Савудаўскай Арабіі да 15 студзеня. Гонка стартавала і скончыцца ў адным і тым жа горадзе - Джыдзе. Большая частка маршруту пралягае ў паўночна-заходняй частцы Савудаўскай Арабіі і ўключае мноства пустэльных адрэзкаў з камяністымі пляцоўкамі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках