19 траўня 2024, Нядзеля, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі павіншаваў хрысціян усходняга абраду са святам Божага Нараджэння

Папа Рымскі павіншаваў хрысціян усходняга абраду са святам Божага Нараджэння

Выратаванне, здзейсненае Хрыстом, не мае межаў, заявіў пантыфік.

Папа Рымскі Францыск павіншаваў хрысціян усходняга абраду са святам Божага Нараджэння.

У сваёй гаміліі ён адзначыў, што святло Ісуса прызначанае для ўсіх, паведамляе VaticanNews.

«З любоўю звяртаюся да братоў і сёстраў Усходніх Цэркваў, каталіцкіх і праваслаўных, якія згодна са сваёй традыцыяй... святкуюць Божае Нараджэнне. Выказваю ім шчырыя пажаданні святога Божага Нараджэння, у святле Хрыста, нашага свету і нашай надзеі», - сказаў Папа.

Папа Францішак падкрэсліў, што «выратаванне, здзейсненае Хрыстом, не ведае межаў».

Папа таксама адзначыў, што сакрамент Нараджэння, які разглядаецца ў «вымярэнні святла», якое асвятляе кожнага чалавека, трэба «прыняць у веры» і несці іншым «ў міласэрнай любові, сведчанні і абвяшчэнні Евангелля».

Малітоўная сустрэча, улічваючы карантын у Італіі, праходзіла ў фармаце відэатрансляцыі з працоўнага кабінета Папы ў Апостальскім палацы ў Ватыкане.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках