Орбан зрабіла заяву пра вэта Венгрыі ў ЕС
3- 11.05.2026, 11:05
- 4,674
Будапешт адмаўляецца ад шантажу.
Новая кіраўніца МЗС Венгрыі Аніта Орбан заявіла, што Будапешт больш не збіраецца выкарыстоўваць права вэта ў Еўрасаюзе як інструмент палітычнага ціску і будзе працаваць над аднаўленнем даверу з боку партнёраў у ЕС і НАТА.
Пра гэта яна паведаміла 11 мая перад пасяджэннем Рады ЕС па замежных справах, паведамляе «Еўрапейская праўда».
Па словах Орбан, Венгрыя занадта часта аказвалася фактарам, які тармазіў прыняцце рашэнняў у Еўропе.
«Мы выкарыстоўвалі права вэта не як крайні сродак, а для палітычнага піяру», — прызнала міністарка.
Кажучы пра пазіцыю Будапешта адносна Украіны, Орбан адзначыла, што Венгрыя будзе падтрымліваць далейшае прасоўванне Кіева да сяброўства ў Еўрасаюзе выключна зыходзячы з уласных нацыянальных інтарэсаў.
Яна таксама падкрэсліла, што венгерскі бок працягне дамагацца пашырэння правоў венгерскай нацыянальнай меншасці ва Украіне.