Пад Мінскам калодзеж раптам пачаў мяукаць
- 11.05.2026, 11:57
- 1,304
Мясцовы жыхар выклікаў ратавальнікаў.
Жыхар вёскі Пяцеўшчына ўвечары 10 мая пачуў мяуканне з калодзежа. Высветлілася, што туды звалілася кацяня — яго ўдалося выратаваць, паведамілі ў МНС.
Увечары 10 мая жыхар вёскі Пяцеўшчына Мінскага раёна пачуў з пітнога калодзежа жалібнае мяуканне кацяняці. Непакоены мужчына звярнуўся ў МНС.
Зыходзячы з апублікаванага відэа, спачатку ратавальнікі спрабавалі дастаць кацяня вядром. Але дапамог пажарны рукаў — малое ўчапілася за яго кіпцюрамі і апынулася на волі.