Навукоўцы заявілі пра магчымы пераход COVID-19 у хранічную форму
4- 7.01.2021, 21:50
- 36,138
Аўтары даследавання прапанавалі лічыць СOVID-19 хранічным, калі сімптомы застаюцца больш за 12 тыдняў.
Многія пацыенты, якія перанеслі каранавірус у лёгкай форме, без шпіталізацыі, адчуваюць пэўныя сімптомы на працягу месяцаў пасля заражэння і становяцца залежнымі ад догляду, высветліла група бельгійскіх і галандскіх навукоўцаў, паведамляе РБК.
У даследаванні бралі ўдзел 1837 чалавек, якія лёгка перахварэлі на COVID-19. Навукоўцы даследавалі працэс і тэмпы іх аднаўлення пасля перанесенай інфекцыі. Яны высветлілі, што вельмі невялікая частка удзельнікаў даследавання (7,7%) мела патрэбу ў дапамозе старонніх у паўсядзённых справах да заражэння. Аднак пасля інфікавання, у сярэднім праз 79 дзён пасля з'яўлення сімптомаў, гэтая патрэба значна ўзрасла (52,4%), высветлілі навукоўцы. Крыху больш за 30% удзельнікаў даследавання былі прызнаныя залежнымі ад догляду.
Аўтары даследавання прапанавалі лічыць СOVID-19 хранічным, калі сімптомы застаюцца больш за 12 тыдняў.
Даследчыкі прыйшлі да высновы, што COVID-19 аказвае вялікі ўплыў на пацыентаў з лёгкай формай захворвання. «Прыкладна праз тры месяцы пасля з'яўлення сімптомаў значная частка не шпіталізаваных пацыентаў у той ці іншай ступені залежала ад іншых у плане асабістага догляду. Гэта паказвае на тое, што ўплыў COVID-19 на паўсядзённае жыццё пацыентаў велізарны, і што неабходна надаваць больш увагі выяўленню стратэгій лячэння для аднаўлення незалежнасці пацыентаў», - заявілі навукоўцы.