26 красавiка 2024, Пятніца, 15:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Снежныя заносы і парушэнне электразабеспячэння: выратавальнікі распавялі пра наступствы снегападаў

3
Снежныя заносы і парушэнне электразабеспячэння: выратавальнікі распавялі пра наступствы снегападаў

Цягам дня на тэрыторыі Беларусі назіраліся моцныя снегапады.

Учора на тэрыторыі краіны перыядычна парушалася электразабеспячэнне 135 населеных пунктаў. На 06.00 8 студзеня без святла застаюцца 77 населеных пунктаў. Пра гэта tut.by паведамляе са спасылкай на прэс-службу МНС са спасылкай на «Белэнерга».

Цягам дня на тэрыторыі краіны назіраліся моцныя снегапады. Больш за ўсё снегу нападала ў Слуцкім раёне Менскай вобласці. Тут максімальная вышыня снежнага покрыва склала 25 см.

Паводле аператыўнай інфармацыі, заторы на аўтамабільных дарогах не зарэгістраваныя. У Гарадзенскай і Магілёўскай абласцях падраздзяленні МНС дапамаглі выбрацца са снежных заносаў аднаму легкавіку і тром грузавікам.

Зафіксаваныя 3 выпадкі падзення дрэў на дарогі ў Берасцейскай і Менскай абласцях. Пацярпелых няма.

Са звестак ДВА «Белэнэрга», цягам дня на тэрыторыі краіны перыядычна парушалася электразабеспячэнне 135 населеных пунктаў. Адключэнні аператыўна ліквідуюць аварыйныя брыгады. На 06.00 8 студзеня застаюцца без электразабеспячэння 77 населеных пунктаў.

Нагадаем, у пятніцу, 8 студзеня, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі - у многіх раёнах краіны чакаюцца моцныя снегапады.

Ратавальнікі рэкамендуюць:

- пазбягаць дрэў і разнастайных збудаванняў падвышанайрызыкі (мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадачы, патэнцыйна небяспечных прамысловых аб'ектаў) - усяго таго, што можа абрынуцца пад ціскам вялікага пласта снегу;

- па магчымасці ўстрымацца ад паездак па горадзе на асабістым аўтатранспарце, аўто - паставіць у гараж, пры яго адсутнасці паркавацца ўдалечыні ад дрэў;

знаходзячыся на вуліцы, абыходзіць хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках