26 красавiка 2024, Пятніца, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У хаўрусніка Лукашэнкі Шэймана - рак?

88
У хаўрусніка Лукашэнкі Шэймана - рак?

Кіраўнік спраў самазванца можа праходзіць курс хіміятэрапіі.

Незалежныя СМІ і тэлеграм-каналы звярнулі ў снежні ўвагу на знікненне з навін аднаго з галоўных хаўруснікаў Лукашэнкі, ягонага кіраўніка спраў Віктара Шэймана.

Не было аднаго з галоўных злачынцаў рэжыму Лукашэнкі і на важнай нарадзе ў самазванца 7 снежня.

Некаторыя тэлеграм-каналы паведамілі сёння, што ў Шэймана - рак. Злачынец праходзіць курс хіміятэрапіі.

Віктар Шэйман падазраецца ў датычнасці да забойства апанентаў беларускіх уладаў у 1999 годзе - былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, былога старшыні ЦВК Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Тады ён займаў пасаду Дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі.

У тым, што Шэйман быў датычны да іхняга забойства, упэўнены і былы баец СОБР Юрый Гараўскі.

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках