26 красавiка 2024, Пятніца, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы затрымалі падазраванага ў шпіянажы на карысць КДБ Беларусі

4
У Польшчы затрымалі падазраванага ў шпіянажы на карысць КДБ Беларусі
ФОТА: ABW

Мужчына з'яўляецца афіцэрам памежнай службы ў адстаўцы.

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW) затрымала мужчыну, які падазраецца ў шпіёнскай дзейнасці на карысць КДБ Беларусі, паведамляе TVP.

«Ён павінен быў супрацоўнічаць з беларускай выведкай», - паведаміў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын.

«Затрыманы ABW мужчына з'яўляецца польскім грамадзянінам. Яму выстаўлена абвінавачванне ў шпіянажы (арт. 130 КК) на карысць беларускай выведкі КДБ. Затрыманы мужчына з 1981 года праходзіў службу ў ЗОМО (міліцэйскі спецназ часоў ПНР - рэд.), а затым у міліцыі і паліцыі да 1999 года. Службу скончыў 20 гадоў таму, афіцэрам памежнай службы ў рангу паручніка ў 2001 годзе», - гаворыцца ў паведамленні прэс-сакратара.

Станіслаў Жарын дадаў, што падазраваны арыштаваны на тры месяцы.

У сваю чаргу, прэс-сакратар адзначыў, што магчымыя далейшыя затрыманні ў гэтай справе, таму ён не можа даць дадатковую інфармацыю.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках