26 красавiка 2024, Пятніца, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін паказаў Лукашэнку «дулю ў кішэні»

4
Пуцін паказаў Лукашэнку «дулю ў кішэні»

Замест візіту ў Менск кіраўнік РФ прымае ўдзел у працы валдайскага форуму.

Пуцін не прыляцеў на важныя для Лукашэнкі мерапрыемствы ў Менск нібыта праз каранавірус, але асабіста возьме ўдзел у працы дыскусійнага клуба «Валдай».

Пра гэта заявіў журналістам прэс-сакратар кіраўніка РФ Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ria.ru.

«Валдайскі форум - мы будзем працаваць, гэта будзе ў вочным фармаце», - сказаў журналістам Пяскоў.

Нядаўна стала вядома, што прэзідэнт Расеі не прыехаў у Менск на саміты СНД і ЕАЭС 14 і 15 кастрычніка. Пуцін будзе ўдзельнічаць у іх у фармаце відэаканферэнцыі.

Пры гэтым ягоны візіт шырока анансаваўся ў СМІ па выніках перамоў з Лукашэнкам 9 верасня ў Маскве.

Сярод магчымых прычын непрыезду называюць каранавірус, а таксама сітуацыю з закрыццём «Комсомольской правды в Беларуси».

Характэрна, што сёння быў абвешчаны вочны ўдзел Пуціна ў пасяджэнні валдайскага дыскусійнага клуба, які адбудзецца на наступным тыдні.

Кіраўнік Расеі не быў у Беларусі з 2019 года. Лукашэнка пасля выбараў ужо 6 разоў лётаў да Пуціна.

Палітолаг Андрэй Суздальцаў назваў скасаванне візітаў Уладзіміра Пуціна ў Менск «катастрофай для Лукашэнкі».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках