26 красавiка 2024, Пятніца, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генконсульства РФ у Харкаве павіншавала ўкраінскіх вайскоўцаў і напісала пра смерць дыктатара

5
Генконсульства РФ у Харкаве павіншавала ўкраінскіх вайскоўцаў і напісала пра смерць дыктатара

Паведамленне з'явілася ў Дзень абаронцаў Украіны.

На афіцыйнай інстаграм-старонцы Генеральнага консульства Расеі ў Харкаве з'явілася віншаванне ўкраінскіх герояў з Днём абаронцаў Украіны.

Там таксама раскрытыкавалі прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і расейскую агрэсію супраць Украіны, паведамляе nv.ua.

Пазней амбасада РФ у каментары РІА «Новости» заявіла, што старонку Генеральнага консульства РФ у Харкаве ў Instagram узламалі. «Меў месца ўзлом», - сказалі ў расейскім дыппрадстаўніцтве. Допісы ўжо выдалілі.

Паведамленне з'явілася на старонцы rusconsulate.kharkov у Інстаграм, спасылка на якую ёсць на сайце генконсульства.

«Супрацоўнікі Генеральнага консульства Расейскай Федэрацыі ў горадзе Харкаве шчыра, ад усяго сэрца, віншуюць украінскі народ з Днём абаронцаў Украіны», - сказана ў допісе.

У тэксце гучыць крытыка агрэсіўнай і захопніцкай палітыкі РФ у дачыненні да Украіны і асабіста Пуціна. У консульстве РФ нібыта заявілі, што яны не падтрымліваюць гэтую палітыку, і выказалі надзею на тое, што сітуацыя зменіцца пасля смерці дыктатара.

«Зычым вам багатырскага здароўя, бездакорнай вытрымкі, цяпла, радасці, мірнага неба над галавой. Знаходзячыся на свяшчэннай украінскай зямлі, мы ўсведамляем нізасць палітыкі Расейскай Федэрацыі. Мы захапляемся ўкраінскімі хлопцамі і дзяўчатамі, якія абараняюць кожную пядзю сваёй зямлі. Спадзяемся, што са смерцю дыктатара Расея адмовіцца ад агрэсіўных, захопніцкіх дзеянняў ва Украіне. Мы не падтрымліваем палітыку нашай дзяржавы ў дачыненні да Украіны. У той час, калі палітычнае кіраўніцтва Расеі вераломна акупавала Крым і Данбас, на большай тэрыторыі РФ людзі жывуць у галечы і беднасці», - гаворыцца ў паведамленні.

«Разумеем, што хутчэй за ўсё, пасля гэтых віншаванняў мы будзем вымушаныя вярнуцца дадому», - дадаецца ў «паведамленні» Генконсульства РФ.

Пад другім фота апублікаваны спіс прозвішчаў супрацоўнікаў і магчымых агентаў ФСБ пад дыпламатычным прыкрыццём.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках