26 красавiка 2024, Пятніца, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве прайшоў марш да Дня абаронцаў Украіны: фотарэпартаж

3
У Кіеве прайшоў марш да Дня абаронцаў Украіны: фотарэпартаж
ФОТА: УНІАН

У акцыі ўзялі ўдзел амаль 10 тысяч чалавек.

У Кіеве 14 кастрычніка прайшоў марш да Дня абаронцаў Украіны. Пасля шэсця ўдзельнікі маршу правялі мітынг на Майдане Незалежнасці. Як паведамляе «УНІАН», частка ўдзельнікаў маршу пайшлі на Алею Герояў Нябеснай Сотні, каб ускласці кветкі і ўшанаваць памяць Герояў Нябеснай Сотні каля аднайменнага мемарыяла.

На Майдане Незалежнасці з імправізаванай сцэны на аўтамабілі агучвання прайшлі выступы ўдзельнікаў шэсця. Напрыклад, яны патрабавалі прыняць закон аб калабарацыі, каб пакараць усіх калабарантаў, якія цяпер працуюць з акупацыйнымі рэжымамі на ўсходзе Украіны і ў акупаваным Крыме. Таксама сярод патрабаванняў - спыніць пераслед патрыётаў ва Украіне.

У маршы і мітынгу ўзялі ўдзел блізу 10 тысяч чалавек: у асноўным актывісты ВА «Свабода», якіх традыцыйна было больш за ўсіх, прыхільнікі партыі «Нацыянальны корпус», ветэраны расейска-ўкраінскай вайны, сваякі загінулых на вайне.

Калона стартавала з парку імя Тараса Шаўчэнкі на вуліцы Уладзімірскай. У першых шэрагах ішлі ветэраны расейска-ўкраінскай вайны, якія на сцягах нясуць партрэты сваіх загінулых субратаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках