27 красавiка 2024, Субота, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАР пра сітуацыю на «Беларуськаліі»: Працоўныя, годзе рызыкаваць жыццём

БАР пра сітуацыю на «Беларуськаліі»: Працоўныя, годзе рызыкаваць жыццём

Заставайцеся дома.

Сёння на ААТ Беларуськалій на «рудаўпраўленні №1» адбылося новае і далёка не апошняе здарэнне, піша Telegram-канал «Беларускае аб'яднанне працоўных» БАР.

Падземны аўтатранспарт «мінка», які перавозіў работнікаў арганізацыі «Трэст Шахтаспецбуд» на змену, на глыбіні 430 метраў урэзаўся ў цалік. Кіроўца моцна пацярпеў, інфармацыя пра траўмы ўдакладняецца.

Здарэнне афармляюць як групавы няшчасны выпадак.

І гэты выпадак адбыўся пасля інспекцыі спецыялістаў кампаніі YARA, якіх цікавілі толькі непафарбаваныя трубы і ступенькі.

Зыходзячы з практыкі, вінаватым, хутчэй за ўсё, зробяць кіроўцы.

Што ж, жадаем моцнага здароўя пацярпеламу і хутчэйшага выздараўлення.

Колькасць няшчасных выпадкаў на ААТ «Беларуськалій» уражвае.

Працоўныя, годзе рызыкаваць жыццём на няспраўным і састарэлым абсталяванні! Заставайцеся дома. Беражыце сябе!

Страйку быць!

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках