26 красавiка 2024, Пятніца, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Французскі пасол таксама з'едзе з Беларусі?

Французскі пасол таксама з'едзе з Беларусі?
НІКАЛЯ ДЭ ЛАКОСТ
ФОТА: ПАСОЛЬСТВА ФРАНЦЫІ Ў БЕЛАРУСІ

Нікаля дэ Лакост - адзін з самых прыкметных прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса ў нашай краіне.

У інтэрнэце з'явілася інфармацыя, што Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу Францыі ў Беларусі Нікаля дэ Лакосту рэкамендавана да панядзелка пакінуць тэрыторыю Беларусі. Праз тое, што ён адмаўляецца ўручаць даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку.

Некаторыя сайты таксама паведамілі, што амбасадар Беларусі ў Францыі Ігар Фісенка адкліканы ў Менск - у службовых справах.

МЗС Беларусі пакуль не зрабіла афіцыйных заяў з нагоды сітуацыі з французскім паслом. Але, верагодна, каментар будзе.

Копіі даверчых грамат Нікаля дэ Лакост уручыў міністру замежных спраў Беларусі Уладзіміру Макею 8 снежня мінулага года.

«Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі стан беларуска-французскіх дачыненняў, а таксама актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня, - паведамляла прэс-служба МЗС. - Макей пажадаў амбасадару актыўнай плённай працы ў Беларусі».

З інфармацыі «Народнай Волі», калі праз некаторы час пасля прыезду Нікаля дэ Лакост у Менск Лукашэнка прымаў даверчыя граматы ў новых дыпламатаў, французскі амбасадар быў у ад'ездзе. У канцы верасня Лукашэнка таксама прымаў даверчыя граматы ад новых паслоў, але Нікаля дэ Лакост, як, зрэшты, і іншых еўрапейскіх паслоў, сярод іх не было.

«Народная Воля» некаторы час таму цікавілася ў французскага дыпламата, ці мае намер ён уручаць даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку. Бо, як вядома, Еўропа і Амерыка не прызналі яго законна легітымным. Дыпламат тады адказаў: калі стане вядома дата цырымоніі ўручэння даверчых грамат, ён апавясціць пра гэта ўрад сваёй краіны, і менавіта ён будзе прымаць пастанову з гэтай нагоды. Мяркуючы з усяго, ад уручэння даверчых грамат адмовіліся.

«Народная Воля» папрасіла пацвердзіць або зняпраўдзіць інфармацыю пра будучы ад'ездзе амбасадара з Менска прадстаўнікоў пасольства Францыі ў Беларусі.

«Без каментароў», - адказалі там учора.

Варта заўважыць, што Нікаля дэ Лакост - адзін з самых прыкметных прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса ў Беларусі. За той год, што ён знаходзіцца ў нашай краіне, дыпламат правёў сотні сустрэч з самымі рознымі персонамі. Ён камунікаваў не толькі з тымі, хто актыўна падтрымлівае ўладу, але і з бізнэсоўцаміі, кіраўнікамі апазіцыйных партый і грамадскіх арганізацый, кіраўнікамі незалежных сродкаў масавай інфармацыі. Ён хадзіў на суды і наведваў выставы, нямала часу праводзіў у рэгіёнах. Нікаля дэ Лакост цудоўна размаўляе беларускай ды расейскай мовах і выдатна арыентуецца ў беларускай рэальнасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках