26 красавiка 2024, Пятніца, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Невядомая крыніца даслала на Зямлю 1650 сігналаў

17
Навукоўцы: Невядомая крыніца даслала на Зямлю 1650 сігналаў
ФОТА: MIRTAYN.RU

Яны паступілі за вельмі кароткі прамежак часу.

Каманда навукоўцаў пад кіраўніцтвам прафесара Лі Дзі і доктара Ван Пея з Нацыянальнай астранамічнай абсерваторыі Кітайскай акадэміі навук улавілі самы буйны набор радыёўсплёскаў. Яны паступілі за вельмі кароткі прамежак часу. Пры гэтым крыніца сігналаў знаходзіцца ў далёкім космасе і на сёння застаецца невядомай.

Пра гэта паведамляе часопіс Nature (пераклад - planetanovosti.com).

Fast Radio Burst або скарочана FRB - гэта спецыяльная абрэвіятура, якая выкарыстоўваецца для абазначэння дастаткова хуткіх радыёсігналаў, паходжанне якіх застаецца незразумелым. Упершыню зафіксаваць такія сігналы атрымалася ў 2007 годзе. Яны маюць даволі магутны выкід энэргіі, працягласць якога складае ўсяго некалькі мілісекунд.

Раней спецыялісты думалі, што такія сігналы могуць быць выключна адзінкавымі, але апошнія падзеі паказваюць адваротнае. Многія ўсплёскі паўтараюцца некалькі разоў і валодаюць пэўнай рэгулярнасцю. Менавіта такая падзея і было зафіксаваная астраномамі. На Зямлю ўсяго за 47 дзён паступіла 1652 хуткіх радыёўсплёскаў. Гэта падзея была названая FRB 121102. На сёння гэты набор сігналаў уважаецца за самы буйны, якія толькі вядомыя спецыялістам.

Магчымай крыніцай сігналаў можа выступаць карлікавая галактыка. Мноства сігналаў, якія паступілі з яе, дэманструюць наяўнасць «стала дзейнай радыёкрыніцы». Таксама экспэрты падкрэсліваюць, што прадказаць паводзіны FRB 121.102 вельмі праблематычна. Некаторыя мяркуюць, што падзея зазнае «сезонны» фактар.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках