26 красавiка 2024, Пятніца, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр аховы здароўя: Школьнікаў не будуць адпраўляць на датэрміновыя вакацыі або онлайн-навучанне

22
Міністр аховы здароўя: Школьнікаў не будуць адпраўляць на датэрміновыя вакацыі або онлайн-навучанне

Для каранавірусных хворых аддалі траціну ложкаў у лякарнях у Беларусі.

Траціну ложкаў у беларускіх лякарнях ужо перапрафіліравана для хворых з каранавіруснай інфекцыяй. Пра гэта расказаў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, піша zerkalo.io.

Таксама ён яшчэ раз сказаў, што школьнікаў не будуць адпраўляць на датэрміновыя вакацыі або онлайн-навучанне: на думку Піневіча, гэта можа быць небяспечна для іх бабуль і дзядуль.

«З аднаго боку мы можам казаць, што ложкаў у нас стае. Мы перапрафілявалі 32 тысячы ложкаў, гэта траціна ад ложкавага фонду краіны. Безумоўна, гэта шмат. 2500 ложкаў цяпер вольныя. Але нам бы хацелася, каб іх было 5000», - сказаў Піневіч.

Паводле ягоных слоў, у Беларусі 2 800 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх (колькі з іх задзейнічаны - ён не ўдакладніў).

Са слоў Піневіча, штам «дэльта» асабліва цяжкі. Ён расказаў, што з'явіліся цяжарныя жанчыны ў цяжкім стане, у рэанімацыю сталі часцей трапляць пацыенты ва ўзросце блізу 30 гадоў, а сімптомы хваробы цяпер выяўляюцца ў тым ліку і ў дзяцей.

«Пытанне нават не ў колькасці хворых. Пытанне, на жаль, у цяжкасці цячэння хваробы. Калі першыя хвалі ішлі даволі лёгка (так, сапраўды быў паджылы ўзрост), то цяпер і цяжар стану і ўзрост [хворых] знізіліся досыць крытычна», - сказаў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.

Дзмітрый Піневіч паразважаў пра ідэю датэрмінова адправіць школьнікаў на канікулы. Паводле ягоных слоў, такую думку абмяркоўвалі - але пастанавілі гэтага не рабіць.

«Ну добра, мы цяпер распусцім на вакацыі. Дзе нашы школьнікі будуць? [Паедуць] да бабуль, да дзядуль. Ну, у гандлёвых цэнтрах - яшчэ паўбяды, цяпер ужо там маскавы рэжым. Але бабулі і дзядулі - вось у чым рызыка. Калі бабулі і дзядулі ўсё надзенуць маскі - тады мы атрымаем эфект, які жадаем. Калі бабулі і дзядулі не будуць выконваць сацыяльнае дыстанцыяванне - гэта будзе нівеляваць, усе нашы элементы вакацый і нейкага онлайн працэсу навучальнага».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках