26 красавiка 2024, Пятніца, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка памыліўся: Бумеранг вярнуўся да яго

17
Лукашэнка памыліўся: Бумеранг вярнуўся да яго

Міграцыйны шантаж стаў бомбай запаволенага дзеяння для дыктатара.

Газета «Слободен печат» са Скоп'е апублікавала матэрыял пра міграцыйны крызіс на межах Беларусі і Еўразвязу.

Абапіраючыся на ацэнкі заходніх і беларускіх экспертаў (у артыкуле, сярод іншага, цытуецца Ягор Лебядок), «Слободен печат» мяркуе, што Лукашэнка памыліўся ў сваёй спробе абхітрыць ЕЗ, а цвёрдая (і нават жорсткая) рэакцыя Латвіі, Літвы і перш за ўсё Польшчы стала для яго поўнай нечаканасцю. У сваёй гульні з мігрантамі Лукашэнка запусціў бумеранг, які вернецца да яго: мігранты, якія выправіліся ў дарогу, рызыкуюць асесці менавіта ў Беларусі, бо краіны ЕЗ іх не прымуць, а афіцыйны Менск не зможа адправіць тысячы (а можа быць і дзясяткі тысячаў) людзей на радзіму. На мяжы можа здарыцца жудасная гуманітарная катастрофа, а ў самой Беларусі ўзмоцніцца незадаволенасць рэжымам, які фактычна адкрыў краіну для нелегалаў з краінаў Афрыкі і Блізкага Усходу.

Беларуска-нямецкі гісторык Аляксандр Фрыдман патлумачыў, чым цікавая публікацыя македонскай газеты?

«Слободен печат» – найбуйнейшае штодзённае выданне Паўночнай Македоніі. Яно належыць кампаніі Adria Media Group з Белграда, якая ў сваю чаргу знаходзіцца ва ўласнасці нямецкага выдавецтва Gruner + Jahr.

У 2015 Паўночная Македонія апынулася ў эпіцэнтры міграцыйнага крызісу. Праз былую югаслаўскую рэспубліку пралягаў балканскі шлях, па якім сірыйскія і афганскія бежанцы дабіраліся ў ЕЗ. Пра міграцыйны крызіс у Македоніі ведаюць не з чутак: Скоп'е актыўна супрацоўнічаў з Венай і Берлінам, спрыяўшы спыненню выкарыстання балканскага шляху і атрымаўшы ў выніку ўплывовую заступніцу ў выглядзе Ангелы Меркель. У 2020 годзе Паўночная Македонія ўступіла ў NATO і з'яўляецца адным з асноўных кандыдатаў на ўступленне ў ЕЗ.

Дэмакратычная Македонія скарысталася Еўрапейскім крызісам бежанцаў, які ўпаў на яе галаву, для ўмацавання сваіх пазіцый у Еўропе. А аўтарытарная Беларусь, якая справакавала міграцыйны крызіс?

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках