26 красавiка 2024, Пятніца, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія афіцэры затрымалі правадніка з Беларусі, які дапамагаў нелегалам перайсці мяжу

6
Польскія афіцэры затрымалі правадніка з Беларусі, які дапамагаў нелегалам перайсці мяжу
ФОТА: GETTY IMAGES

Памежная служба Польшчы за дзень развярнула больш за 520 мігрантаў з беларускага боку.

За апошні дзень у Польшчу праз мяжу з Беларуссю спрабавалі трапіць 524 мігранты. Пра гэта паведамляе памежная служба Польшчы. Пры гэтым затрымалі пяцярых «праваднікоў», якія дапамагалі мігрантам. Сярод іх быў беларус.

Польскія памежнікі паведамляюць, што 16 кастрычніка зафіксавалі 524 спробы незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі. «Афіцэры памежнай службы затрымалі 5 нелегальных імігрантаў (чацвярых з Ірака і аднаго з Сірыі)», – расказалі ў памежнай службе Польшчы.

За дапамогу мігрантам памежнікі затрымалі 5 замежнікаў – 2 грамадзянаў Сірыі, грамадзянаў Грузіі, Казахстана і Беларусі.

Раней польскія памежнікі за дапамогу мігрантам у перасячэнні мяжы ўжо затрымлівалі «праваднікоў».

Нагадаем, Сейм Польшчы 14 кастрычніка прагаласаваў за папраўкі ў закон, што дазваляюць высылаць мігрантаў, якія незаконна перасякаюць мяжу.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках